www.diva.by www.diva.by / фокус фокус / персоны персоны

Мастачка Марта Шматава: «Са зменамi не трэба змагацца, да iх трэба імкнуцца»

25 ноября 2016

Прапануем вашай увазе iнтэрв’ю Сашы Варламава з беларускай мастачкай Марта Шматавай.

Марта Шматава — прафесійная мастачка, сябра Саюза мастакоў. Скончыла Мінскую мастацкую вучэльню імя А.К. Глебава (1984), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1991), асістэнтуру-стажыроўку на кафедры акадэмічнага малюнка Беларускай акадэміі мастацтваў (1996). Удзельнічае ў выставах на Беларусі і ў замежжы. Мастачка працуе ў тэхніцы алейнага жывапісу. Выяўленчая мова яе карцін уключае элементы сымбалізму і некаторыя рысы сюррэалізму. Спалучэнне колераў часта носіць сымбалічны характар.

Пра сябе: Гуманізм і экзістэнцыялізм ёсць мая філасофія. Чалавек абірае свой шлях і тым самым творыць частку рэчаіснасці, беручы на сябе адказнасць за свой выбар. Героі маіх карцін даволі часта знаходзяцца як быццам на перакрыжаванні, то бок выяўленыя менавіта ў момант, папярэдні выбару, падчас роздумаў і разважанняў пра сэнс тых ці іншых рэчаў, катэгорыяў.

Спадзяюся, што мае карціны дапамагаюць спыніць марафон думак і ўсталяваць унутраную цішыню, якая спрыяе інтуітыўнаму разуменню самога сябе.

Паколькі ніхто, акрамя чалавека, не здольны да творчасці, то пажаданне чытачам простае — усведамляць сваю адметнасць і займайцца «мастацтвам, а не вайной». У шырокім сэнсе.

Канешне, такі падыход да жыцця не выключае ні прынцыповасці, ні неабходнасці свядома адстойваць сваю годнасць. Але я — непапраўны ідэаліст і таму, напэўна, перасцерагла б бачыць свет толькі ў адценнях шэрага, тым больш — чорна-белым. Трэба зарэзерваваць месца і для узнёслага, бо яго прысутнасць мяняе асяроддзе. Хаця, канешне, адной праўды не бывае. Таму кожны абірае сваё. Мне здаецца, наспеў час грамадскіх дыскусій, выйсця інтарэсаў людзей за кола бытавых пытанняў, час руху наперад. Здаецца, што стварыўся нейкі дэфіцыт пачуцця палёту і ёсць жаданне знайсці тыя ідэі, якія б развіццю гэтага пачуцця спрыялі. Чаго і ўсім жадаю.

Iнтэрв’ю Сашы Варламава з беларускай мастачкай Марта Шматавай

Женская природа позволяет смотреть на мир, как бы пропуская его через себя, а профессия художника предполагает умение абстрагироваться от реальности. Как это происходит у вас?

Сучаснаму мастацтву, як лічыцца, уласцівая безасабовасць. Быццам бы трэба звонку глядзець на праблему ці задачу, а не праз асабістыя меркаванні. Але я не кіруюся гэтым прынцыпам, бо не адчуваю сябе месіяй і разумею, што мой адказ усё роўна будзе індывідуальным, маёй асабістай думкай. Не магу і не хачу дамагацца абсалютнай ісціны. І я не бачу ў гэтым праблемы. Хаця б таму, што мова мастацтва ў любым выпадку абагульняе і таму вынік будзе сугучны светаадчуванню нейкай умоўнай аудыторыі. І гэтага дастаткова.

Все знаменитые художники были мужчинами…

Не магу з вамі пагадзіцца. Тое, што вядомыя шырокаму колу вялікія мастакі — прадстаўнікі мужчынскага полу, звязана з усім вядомым абмежаваннем доступу жанчын да мастацкай адукацыі ажно да XIX стагоддзя, у сучасным свеце — з арганізацыяй грамадства, сацыяльным становішчам. Але зараз ёсць велізарная колькасць жанчын-мастачак, якія па ўзроўні мастацтва ні ў чым не саступаюць мужчынам. Назаву толькі пару імёнаў: Бхарці Кхер, Марлен Дзюма, Яёі Кусама.

Чаму творы жанчын-мастачак на вяршыні піраміды каштуюць не сотні мільёнаў даляраў, а проста мільёны? Гэта пытанне да мужчын-гульцоў на рынку мастацтва. Гэтая гульня толькі ўскосна звязаная з якасцямі сапраўднага мастацтва ўздзейнічаць на сэрцы і розум людзей, на змест жыцця і яго вонкавае адлюстраванне. На маю думку, ні мастаку, ні мастачцы не трэба ў гэта моцна паглыбляцца, а проста займацца сваёй справай, сыходзячы са свайго прызначэння і рэальных магчымасцяў.

Iнтэрв’ю Сашы Варламава з беларускай мастачкай Марта Шматавай

Кому более близко ваше творчество — женщинам или мужчинам?

Я не валодаю статыстыкай і магу сыходзіць толькі са свайго асабістага досведу. Мае працы набывалі і мужчыны, і жанчыны. Маю майстэрню наведвае шмат людзей. Па факце, і праўда, большасць з іх — жанчыны. І розніца ў тым, што ад жанчын я атрымліваю болей выразны эмацыйны водгук — ад падтрымкі да крытыкі. З чым гэта звязана? Я не ведаю. Магчыма, жанчыны ў нас проста больш адкрытыя і не баяцца агучваць свае думкі і пачуцці. Што датычыцца еўрапейскага гледача, то там без розніцы: і мужчыны, і жанчыны вельмі шчырыя і эмацыйныя ў кантактах.

Писатель, художник, артист… И политик. Когда заканчивается один, чтобы появиться другому?

Калі мастацтва пачынае прыслужваць прапагандзе. Асабліва калі гэта не супадае з уласнай пазіцыяй мастака, а выконвае нейкую замову палітычнай структуры, улады.

Але мы павінны прызнаваць права мастака займацца палітычным мастацтвам, калі гэта ёсць яго асабістае жаданне і ўнутраная неабходнасць. Аніякая іншая мова, акрамя мастацтва, не здолее так ярка, вобразна выказаць думку. Палітыка — важная частка нашага жыцця. Таму, калі палітыка ўвогуле застаецца за межамі інтарэсаў мастацтва, гэта хутчэй ненармальна, чым наадварот. Асабліва калі за гэтым не стаіць свабодны выбар творцы.

Iнтэрв’ю Сашы Варламава з беларускай мастачкай Марта Шматавай

Когда заканчивается творец и начинается общественный деятель — Добролюбов или Некрасов?

Па вялікім рахунку, я не бачу супярэчнасцяў. Творца можа быць грамадскім дзеячом, калі ў кола яго мастацкіх інтарэсаў уваходзяць грамадска важныя праблемы і мастак выходзіць з творамі за межы выставачных залаў. Але, калі мастак пачынае свядома абслугоўваць нечыя інтарэсы, наступаючы на ўласнае сумленне, дэманструючы беспрынцыповасць, губляецца сама сутнасць мастацтва. Гэта можа быць нават якасна зроблена, але гэта не творчасць, а «прадукт прапаганды» і сродак заробку.

«Микрофон в трусах» и с народной вышивкой — не пошло ли это?

Так, гэта глупства. Таму ўсё залежыць ад шэрагу абставін, ад іх сукупнасці. Усё павінна быць да месца і несці змест, высокую эстэтыку. Калі я правільна Вас разумею, то мой адказ такі: нацыянальная тэма ў модзе не можа выцесніць усе астатнія тэмы. Але сваю нішу яна займае, і гэта нармальна, а месцамі нават здорава. І, безумоўна, крыніцы натхнення для стварэння нацыянальнай моды шырэйшыя за народнае мастацтва. Я пазнаёмілася не так даўно з украінскім мадэльерам, які стварае сучасную модную вопратку на ўзор шляхецкіх строяў і сам з’яўляецца «вітрынай» сваёй творчасці. Не магу сябе лічыць экспертам у гэтай сферы, але, на маё ўспрыняцце, гэта было проста шыкоўна. Вось дзе з гонарам можна прапанаваць: «Купляйце ўкраінскае».

Iнтэрв’ю Сашы Варламава з беларускай мастачкай Марта Шматавай Iнтэрв’ю Сашы Варламава з беларускай мастачкай Марта Шматавай

Дизайнер, художник. Всегда ли они в ответе за то, что создают, и как потом это используется в расхожих целях или во имя чего-то?

Безумоўна. Кожны чалавек ў жыцці нясе адказнасць за свае паводзіны, любыя прычыны спараджаюць вынікі. Аднак нельга кантраляваць жыццё. Пры жыцці мастака на абароне «нямэтавага выкарыстання» стаяць аўтарскія правы. Але ўсе наступствы і чужыя спекуляцыі на дзесяцігоддзі наперад пралічыць немагчыма — няма чаго і імкнуцца.

Чем художники отличаются от дизайнеров?

Дызайнеры таксама мастакі. Але іх творчасць мае больш шырокае перакрыжаванне са сферай ўжывання. Недзе мы можам сказаць «творчая дзейнасць», а недзе — «твор мастацтва». І той, і другі выраз можна скарыстаць у адносінах і да дызайнераў, і да прадстаўнікоў іншых відаў мастацтва. Але, на мой асабісты погляд, у дачыненні да, напрыклад, жывапісца першы выраз можа (але неабавязкова) ўтрымліваць негатыўны сэнс. Мець на ўвазе, што «творчая дзейнасць» ёсць, а сапраўднага мастацтва няма. А ў адносінах да дызайнера такой сітуацыі быць не можа. Бо проста няма такога патрабавання, каб дызайнер на кожным кроку далучаўся да высокага мастацтва. Часам дастаткова высокага прафесіяналізму. На ісціну не прэтэндую.

Iнтэрв’ю Сашы Варламава з беларускай мастачкай Марта Шматавай

Бывали случаи, когда вы уничтожали уже готовую собственную работу, потому что она в результате отличалась от задуманной?

Было пару разоў. Але я не схільная да разбуральных дзеянняў. Акрамя таго, я — не імправізатар, свае творы задумваю і магу з дастатковай упэўненасцю прагназаваць вынік.

Аднак усе мастакі ведаюць, што, калі працуеш, то можаш страціць аб’ектыўны погляд на свой твор. Вока «замыльваецца». І ты можаш бачыць мільён неадахопаў. Я, на жаль, не заўсёды магу спыніцца і проста паставіць карціну выявай да сцяны, каб праз нейкі час нанова ацаніць. Таму ў мяне часцей бывае не знішчэнне карціны, а змена яе да непазнавальнасці. І, што смешна, калі захаваеш фота на пэўным этапе, то потым можаш убачыць, што твае намаганні былі залішнія. І можна было смела напісаць дзве ці тры карціны замест адной.

Как часто в жизни вам приходилось ощущать себя обновленной, другой?

Мяняцца — мая характэрная рыса. Маё уяўленне пра мастацтва 20 гадоў таму і зараз — розныя рэчы. Змены лічу нармальнай з’явай. З гэтым не трэба змагацца, а да гэтага трэба імкнуцца.

Iнтэрв’ю Сашы Варламава з беларускай мастачкай Марта Шматавай

Что для вас в жизни кажется сейчас самым важным?

Мае роздумы — пра сучаснае мастацтва ў свеце, на Беларусі, пра маё месца ў ім. Мы атрымалі вельмі недасканалую адукацыю. Нашы веды месцамі адстаюць гадоў на 50. Шырокія, але ўсё роўна абмежаваныя, магчымасці для самаадукацыі адкрыліся адносна нядаўна. Справа не толькі ў тым, што гэтыя 50 гадоў трэба «пераварыць», перажыць ледзь не ў храналагічным парадку і ў паскораным тэмпе, але яшчэ і ў тым, што мы — бедная краіна і нам проста аб’ектыўна далёка да найноўшых тэндэнцый і тэхналогій. Гэта адзін бок пытання. Плюс у тым, што ёсць магчымасць ставіцца да некаторых з’яў крытычна, мець погляд збоку.

Карацей, самае важнае — не разгубіцца, а ўвесь час шукаць сябе, гнуць сваю лінію — без ілюзій, але з адчуваннем свайго прызначэння. «Не здавацца без бою» — вось што самае важнае.

Случай. Какую роль он играет в вашей жизни?

Збольшага я сама кірую сваім жыццём. Але лёсавызначальныя выпадкі былі. Сустракаліся людзі, якія мне дапамагалі, за што я ім вельмі ўдзячная. Сустракалася патрэбная інфармацыя ў патрэбны час. Я ўпэўненая, што трэба ўмець бачыць «знакі лёсу». Не заўважыш — будзеш хадзіць коламі.
На бытавым узроўні быў у мяне такі выпадак. 31 снежня, грошай ні рубля. Тэлефонны званок. Пакупнік. Грошы. Новы год. І такога даволі шмат.

Iнтэрв’ю Сашы Варламава з беларускай мастачкай Марта Шматавай

Какие жизненные уроки приносят наибольшую пользу?

Усе — на карысць. Каб іх не было, я б магла пражыць сваё мастацкае жыццё з заплюшчанымі вачыма, абапіраючыся на тое, што ужо знойдзена. Але мяне больш прываблівае развіццё.

Ваш личный жизненный опыт играет роль в вашем творчестве?

Калі нешта мяняе мяне, гэта адлюстроўваецца ў творчасці. Мне нават цяжка адказаць на гэтае пытанне, таму што мой лёс — мастацтва. Усё, што адбываецца, набывае для мяне нейкае сур’ёзнае значэнне толькі, калі гэта мае дачыненне да мастацтва. За выключэннем такіх апрыёры важных з’яў, як Радзіма і родныя-блізкія. Ніколі не кажы «ніколі» — жыццё непрадказальнае, але на дадзены момант я гатова адысці ад сваіх прынцыпаў жыцця толькі дзеля звышважных рэчаў.

На бытавым узроўні, скажам так, я схільная да аналітыкі і высноў, здольная зрабіць «работу над памылкамі» і падвысіць да нейкага даступнага мне ўзроўню эфектыўнасць сваёй дзейнасці.

Iнтэрв’ю Сашы Варламава з беларускай мастачкай Марта Шматавай

Замужество было ошибкой?

Няма сэнсу разглядаць былое як памылку. Я маю любімага сына. І гэта цудоўна. З пункту гледжання мастачкі, я лічу, што мастак павінен служыць мастацтву. Мне ж, не без цяжкасцяў, але ўдалося паспяхова сумясціць сям’ю і мастацтва.

Что не устраивает вас в современных мужчинах?

Мяне ўсё задавальняе. Цаню рознасць у людзях. У прыватных выпадках не люблю аўтарытарнасць, імкненне да іерархіі, агрэсію. Гэтаксама, як і ў жанчынах. Проста радзей сустракаюцца такія тыпажы. Такія якасці я не пераношу, таму што люблю свабоду. Але шмат цудоўных мужчын, якія цалкам выхаваныя, валодаюць сабой і сваімі паводзінамі. Таму, шчыра кажучы, я не абагульняю і не ўжываю «не» ў дадзеным кантэксце.

Каких ориентиров вы придерживались в воспитании своего сына?

Прынцыпаў дэмакратыі і даверу. Сын — мой сябра з самага дзяцінства. У нас заведзена дыскутаваць на самыя розныя тэмы, на бытавыя — не зважаем. З недахопаў — з майго боку было занадта шмат увагі. Магло быць і меней. У асобных (нешматлікіх) пытаннях, якія здаваліся мне важнымі, я гнула сваю лінію, нягледзячы ні на што. Дарэчы, ні на грам пра гэта не шкадую. Затое кантроль у дзяцінстве цалкам кампенсаваны сёння. Я, як кажуць, перш чым увайсці, грукаю ў дзверы і не пераступаю межаў асабістай прасторы. Спадзяюся, мама я хаця і своеасаблівая, але не самая горшая.

Iнтэрв’ю Сашы Варламава з беларускай мастачкай Марта Шматавай

Как часто вы осуждаете других?

Гэта мне не ўласціва. Выключэнне, як я ўжо казала, тэма непавагі альбо гвалту чалавека над чалавекам. Гэта для мяне непрымальна. А усё астатняе я магу зразумець і прымаю людзей такімі, як яны ёсць.

Давать сдачи приходилось часто?

Я не канфліктная і маю высокую планку цярпімасці. Але пастаяць за сябе магу і магу мабілізаваць свае рэсурсы, ісці да перамогі, калі патрэбна. Аднак з неадэкватамі нават размаўляць не буду, калі толькі не будзе сцяны за спінай і адступаць няма куды.

Верите в Провидение?

Напэўна так. Нешта ёсць. Зазірнуць не магу, проста верыць не ўмею. Такім чынам, на нейкія вышэйшыя сілы спадзяюся, але не разлічваю. Але ўвогуле ў свеце шмат падабенства з праграмаваннем. Не заўважаць гэтага немагчыма.

Что нужно сделать вашему коллеге по профессии, чтобы вывести вас из себя?

Мне здаецца, гэта немагчымая сітуацыя. Я настолькі лічу, што гэта яго асабістая справа, чым яму займацца, і мне настолькі ўсё роўна, калі нехта мяне не прымае, што проста не магу ўявіць. Не, ну, калі адкрытае нахабства, абраза, то, пэўна, магла б адказаць суадносна. Але ў такім становішчы не была.

Iнтэрв’ю Сашы Варламава з беларускай мастачкай Марта Шматавай Iнтэрв’ю Сашы Варламава з беларускай мастачкай Марта Шматавай

Что для вас халтура в искусстве?

Калі матэрыяльны бок выходзіць на першы план і чалавек губляе сумленне. То бок робіць не проста не сапраўдныя, але яшчэ і непрафесійныя рэчы.

Почему у художника порой возникает потребность в примитивных способах выражения своих чувств?

Гэта мая асабістая думка. Час вельмі паскорыўся, патрабаванні вельмі вялікія, часам невыносныя для мастака. Вот гэтая сітуацыя і спараджае спакусу заняцца відамі мастацтва, якія не патрабуюць шмат часу на тое, каб нешта стварыць. Часам гэта звязана са спробай хутка зарабіць грошы. Часам гэта звязана з прэзентацыяй самога сябе: хутка, аднак на выгляд мудрагеліста. Знойдуцца знаўцы, якія напішуць тэкст пад любую з’яву. Я не зусім зразумела Ваша пытанне, але адзначыла тое, што здаецца мне прымітыўным альбо фальшывым.

Примитивность мышления всегда вызывает к жизни примитивные способы выражения мыслей?

У цэлым. Аднак не будзем забываць пра магутную сілу інтуіцыі.

Iнтэрв’ю Сашы Варламава з беларускай мастачкай Марта Шматавай

Можно ли это назвать халтурой?

Не заўсёды. Напрыклад, самавукі. Яны могуць шчыра аддавацца свайму мастацтву, пры гэтым не маючы пэўнага досведу.

Вкус — это от Бога, или есть способы его воспитать?

На маю думку, прадукт выхавання. Прывяду прыклад. Якім чынам звычайнаму чалавеку навучыцца арыентавацца ў сучасным мастацтве? Адказ — глядзець як мага болей. Пажадана, канешне, яшчэ і чытаць. І ў нейкі момант «выстрэльвае» — і чалавек навучаецца адрозніваць лепшае ад горшага. Тое самае з густам. Трэба цікавіцца сучаснымі плынямі ў дызайне, у модзе і г.д. Вынік будзе. Роля сям’і значная. Але, калі сям’ёй не перадалося, то, я лічу, сітуацыю ў пэўнай меры паправіць можна. З улікам асабістых здольнасцяў.


Как художник, кого или что вы еще не написали?

Мне рана ставіць такое пытанне. Я адчуваю сябе толькі на сярэдзіне творчага шляху. Таму яшчэ «пачаць і скончыць». Хачу напісаць персанальную выставу на вялікіх фарматах. Паэксперыментаваць з тэхнікамі і ідэямі. Прычым «не завязваць» яе на якія-небудзь патрабаванні звонку. Толькі для сябе. Хачу ў межах адной выставы агулам выказацца па пытаннях, якія захапляюць ці хвалююць мяне найбольш. Працэс ідзе, і я спадзяюся, што рана ці позна ўсё адбудзецца.

Да таго ж шмат канкрэтных праектаў, над якімі працую зараз. На працягу года будзе біенале жывапісу, праект «Чалавек і Чалавек», «Гігіена» і шмат іншага, дзе я планую ўзяць удзел.

Iнтэрв’ю Сашы Варламава з беларускай мастачкай Марта Шматавай

Что необходимо лично вам, чтобы вы ощутили себя счастливой?

Натхненне, свабода, свабода ад думак пра фінансавы бок жыцця, шчасце блізкіх.

Деньги имеют отношение к счастью?

У пэўнай меры. Гэта адна з крэдытных картак шчасця. Магчымасць пра іх не думаць, а займацца сваёй справай. Але адносіцца да гэтага пытання трэба адказна, аднак без фанатызму, бо па крэдытах трэба плаціць.

Автор благодарит Светлану Долгонюк за помощь в подготовке материала.
Фото из личного архива героини.





Задать вопрос или высказать пожелание

Оцените, пожалуйста, этот материал, выбрав желаемое количество звезд

Оценка читателей Diva.by: 3 из 5 (5 оценок)
Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
посмотреть другие материалы с упоминанием ключевых слов: культура, Саша Варламов, творчество, Беларусь, интервью, художники, художник

Статьи раздела

07 марта 2019 • Персоны «Я голодная на эту жизнь»: Вика Свит о мечтах, уходе за внутренним состоянием, женственности и, конечно, упорной работе над собой Вика Свит знает, что значит быть сильной женщиной, преодолевать трудности, несмотря ни на что. Кажется, что история её жизни достойна быть сценарием для фильма или сериала, однако сложно сказать, кто мог бы сыграть её лучше её самой.
24 сентября 2018 • Персоны Галина Корсак: бизнес начинается с любви! Пять лет она училась на стоматолога, уехала работать по специальности за рубеж, поступила в Берлинскую Высшую Школу Экономики иПрава – и… вернулась в родной Минск, радовать горожан ароматом свежей выпечки...
27 декабря 2017 • Персоны Рената Волкиевич: «Я поняла всю цену успеха, когда потеряла голос». Часть 1 Команда Форума успешных Женщин Беларуси Евгения Гриб, Виктория Щуровская и руководитель Diva.by Елена Коровец побывали на Глобальном Лидерском Саммите. Накануне Нового годы мы делимся с нашими читателями мотивирующим и вдохновляющим интервью спикера и участницы Глобального Лидерского Саммита Ренаты Волкиевич...
23 декабря 2017 • Персоны Рената Волкиевич: «Я поняла всю цену успеха, когда потеряла голос». Часть 2 Команда Форума успешных Женщин Беларуси Евгения Гриб, Виктория Щуровская и руководитель Diva.by Елена Коровец побывали на Глобальном Лидерском Саммите. Накануне Нового годы мы делимся с нашими читателями мотивирующим и вдохновляющим интервью спикера и участницы Глобального Лидерского Саммита Ренаты Волкиевич...
29 ноября 2017 • Персоны Как работают трансформационные игры? Интервью с Тамарой Рогачевой. Часть 1 Она считает себя дауншифтером. Не так давно эта женщина встала перед выбором, после которого обычно жизнь человека кардинально меняется. Перед выбором, сделав которой, человек принимает на себя ответственность за проживание последствий своего решения. И все ради того, чтобы прийти к согласию с самим собой и к жизни в соответствии со своим Предназначением...
18 ноября 2017 • Персоны Как работают трансформационные игры? Интервью с Тамарой Рогачевой. Часть 3 Она считает себя дауншифтером. Не так давно эта женщина встала перед выбором, после которого обычно жизнь человека кардинально меняется. Перед выбором, сделав которой, человек принимает на себя ответственность за проживание последствий своего решения. И все ради того, чтобы прийти к согласию с самим собой и к жизни в соответствии со своим Предназначением...
18 ноября 2017 • Персоны Как работают трансформационные игры? Интервью с Тамарой Рогачевой. Часть 2 Она считает себя дауншифтером. Не так давно эта женщина встала перед выбором, после которого обычно жизнь человека кардинально меняется. Перед выбором, сделав которой, человек принимает на себя ответственность за проживание последствий своего решения. И все ради того, чтобы прийти к согласию с самим собой и к жизни в соответствии со своим Предназначением...
30 июля 2017 • Персоны Тренер Вика Свит: «Чтобы получить крутой внешний вид, надо пахать» Вика Свит – известный тренер и фитнес-модель. Эту эффектную девушку трудно не заметить: редко встретишь белоруску в мире бодибилдинга. Шесть лет назад Вика кардинально изменила себя и теперь помогает другим двигаться к совершенству. Как оставаться женственной, имея накачанное тело, и в чем секрет хорошей фигуры, Вика Свит рассказала в нашем интервью...
Реклама на DIVA.BY
Тел.: +375 (29) 675-86-56, Skype: divaby0608