Спецпроекты:ТелохранителиДисконтный клубИмидж-дизайнЭкспертизаСвадьбаГрузия, люблю тебя!Экспертиза VeinoPlusКСЖ
<< декабрь 2016 >>
пн вт ср чт пт сб вс
01 02 03 04
05 06 07 08 09 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
Реклама на DIVA.BY
Тел.: +375 (29) 691-05-20, Skype: divaby
Афиша

Лидер грузинских хит-парадов группа BANI выступит в Минске
Полный разбор рекламных инструментов социальных сетей  за 2 дня на курсе #SMMREADY
Какие предметы Школы настоящих мужчин для мальчиков представляют для вас наибольший интерес?

Ответить
www.diva.by / новости / реклама и pr /

падведзены вынікі першага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі adnak!

Падведзены вынікі Першага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak!

09 июля 2010
Аргкамітэт Першага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak! на брыфінгу ў галерэі «Ў» падвёў вынікі мерапрыемства і аб’явіў, што ўсе асноўныя мэты і задачы фестывалю былі паспяхова дасягнуты і выкананы.
 
Ідэя фестывалю належыць агульнанацыянальнай культурнай кампаніі «Будзьма беларусамі!», якая стварае і падтрымлівае мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё беларускай нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.
 
Спаборніцкі акцэнт, які ўласцівы традыцыйным фестывалям рэкламы, быў адсунуты арганізатарамі на другі план. На першым была грамадская значнасць гэтага мерапрыемства. І тым не менш журы, у склад якога ўвайшлі многія знакамітыя беларускія рэкламісты, ацэньвала работы па жорсткіх прафесійных крытэрыях.
 
У асноўныя намінацыі фестывалю былі пададзены 105 работ ад 59 удзельнікаў. У конкурсе маладых рэкламістаў прынялі ўдзел 15 работ ад 9 удзельнікаў і каманд-удзельніц. У конкурснай праграме фестывалю таксама ўзялі ўдзел знакамітыя сусветныя брэнды, якія актыўна ўжываюць беларускую мову ў сваіх камунікацыях. Гэта Samsung, Renault, Ceresit, Adidas, Bosch, Tefal.
 
Як і чакалася, больш за ўсё работ паступіла ў намінацыю «Дызайн», а таксама «Этыкетка і ўпакоўка». Арганізатары не памыліліся і з конкурсам нерэалізаваных праектаў, у які былі пададзены 19 работ.
 
Вялікую цікавасць выклікаў конкурс на лепшы пераклад слоганаў замежных брэндаў на беларускую мову.
 
Важна адзначыць, што да правядзення фестывалю Adnak! адсутнічаў комплексны аналіз і сістэматызацыя беларускамоўнай рэкламы, хаця было відавочна, што інтарэс прафесіяналаў галіны да ўжывання беларускай мовы пастаянна расце.
 
Падведзены вынікі Першага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak!Падведзены вынікі Першага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak!Падведзены вынікі Першага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak!
 
 Дадатковая інфармацыя па тэл.: (+375 29) 755-1434, (+375 29) 177-01-21, (+375 25) 978-97-87.
 

Оцените, пожалуйста, этот материал, выбрав желаемое количество звезд

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!

Статьи раздела

blog comments powered by Disqus
20162015201420132012201120102009200820072006

x
Система Orphus